Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.03.2024

Тыдзень беларускай мовы

   Тыдні беларускай мовы ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 11  па 15 сакавіка 2024 года.

  У рамках тыдня беларускай мовы былі праведзены цікавыя конкурсы, віктарыны, займальныя крыжаванкі. Вучні разгадвалі рэбусы, загадкі, сустракаліся з казачнымі героямі, выконвалі заданні па складванню прыказак і прымавак. Праводзіліся конкурсы на лепшага чытальніка твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

   Мерапрыемствы прайшлі згодна з планам, тыдзень быў цікавым, пазнавальным і насычаным. Кожны вучань мог праявіць свае веды, паўдзельнічаць у разнастайных мерапрыемствах, прадэманстраваць свае інтэлектуальныя, творчыя здольнасці. Тыдзень завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць у вучняў цікавасць да вывучэння роднай мовы, літаратуры, традыцый беларускага народа.

 

 

Фотоматериалы

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно