Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.02.2023

Тыдзень беларускай мовы

  З нагоды таго, што 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы з 20 па 24 лютага ў школе праходзіў тыдзень беларускай мовы. У рамках тыдня былі праведзены цікавыя конкурсы, загадкі, віктарыны, рэбусы, займальныя крыжаванкі. Вучні сустракаліся з казачнымі героямі, праводзіліся турніры знаўцаў роднай мовы, выконваліся заданні па складанню прымавак і прыказак. Праводзіліся конкурсы на лепшага чытальніка твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, рабілі падарожжы па неабсяжнай Краіне Мовазнавіі. Закрыццё тыдня- прагляд таго, што праводзілася ў школе ў гэты час. 

 Тыдзень прайшоў на добрым узроўні, паказаў, што вучні цікавяцца беларускай мовай, літаратурай, фальклорам, спадчынай. Рабяты актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах. І я пераканана, што такія тыдні трэба праводзіць не толькі таму што яны павучальныя, змястоўныя, цікавыя, а яшчэ і таму, што яны прывіваюць любоў да роднай мовы.

  Завяршыў цыкл мерапрыемстваў ранішнік “З любоўю да роднага слова”. Былі падведзены вынікі і ўручаны падзякі самым актыўным удзельнікам.          

     Тыдзень прайшоў цікава і захапляльна.

Фотоматериалы

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно