Разделы сайта

Главная

Архив новостей

29.10.2022

Песняры роднай мовы

     2022-і год азнаменаваны 140-гадовым юбілеем вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

      Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай свядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.

     Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым ўзнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету.

     З нагоды 140-гадовага юбілею з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа ў бібліятэцы школы-інтэрнату аформлена выстава-прагляд “Песняры роднай мовы”, якая прапануе чытачам бібліятэкі аднавіць свае веды аб жыцці і творчасці нацыянальных класікаў Беларусі і даведацца пра цікавыя факты іх жыцця.

 

Фотоматериалы

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно