Разделы сайта

Главная

Биографии героев нашего края

Церашкевіч Сяргей Рыгоравіч

 

   Нарадзіўся 10 красавіка 1910 года ў сяле Чкалаўскае Спаскага раёна Прыморскага краю ў сялянскай сям’і. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года. У Чырвонай Арміі з 1931 года. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у 1939 годзе. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 года. Камандзір стралковай роты старшы лейтэнант С.Р.Церашкевіч вызначыўся ў баях за вызваленне Магілёўскай вобласці.  23 чэрвеня 1944 года рота пад яго камандваннем захапіла вышыню ў Дрыбінскім раёне і пераправілася цераз раку Бася. На правым беразе ракі адбіла 5 контратак ворага, на поўнач ад Магілёва фарсіравала раку Днепр і агнём падтрымала пераправу батальёна. 27 чэрвеня 1944 года ў час бою каля вёскі Галоўчын С.Р.Церашкевіч кінуўся са звязкай гранат пад варожы танк. Пахаваны ў вёсцы Вяшэўка Бярэзінскага раёна. Устаноўлены бюст на Алеі Герояў у Ліпавым гаі г. Бялынічы, мемарыяльны знак у аграгарадку Галоўчын, яго прозвішчам названы вуліцы.  

 

Хігрын Барыс Львовіч

 

   Нарадзіўся 1 жніўня 1909 года ў горадзе Орша ў рабочай сям’і. Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 31 жніўня 1941 года. (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Саюза ССР ад 31.08.1941г. "Аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза начальніцкаму і радавому саставу Чырвонай Арміі"). У Чырвонай Арміі з 1931 года.  Скончыў Маскоўскае артылерыйскае вучылішча ў 1933 годзе. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. Камандзір артылерыйскага дывізіёна капітан Б.Л.Хігрын вызначыўся 5 ліпеня 1941 года ў баі на рацэ Восліўка каля аўтамабільнай дарогі  Мінск-Магілёў.  Дывізіён пад яго камандваннем адбіў некалькі варожых атак і затрымаў наступленне гітлераўцаў на ўсходнім беразе ракі. Б.Л.Хігрын замяніў параненага наводчыка і асабіста падбіў 4 танкі праціўніка. Загінуў у гэтым баі. Яго прозвішчам названы вуліцы ў г. Бялынічы і аграгарадку Вялікая Машчаніца, горадзе Оршы. На месцы гібелі ўстаноўлены помнік-гармата з мемарыяльнай дошкай. Навечна занесены ў спісы воінскай часці. Устаноўлены бюст на Алеі Герояў у Ліпавым гаі г.Бялынічы.

 

Свідзінскі Іосіф Вікенцьевіч

 

 

      Нарадзіўся 14 студзеня 1918 года ў Бялынічах. Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 29 кастрычніка 1943 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за подзвіг на Дняпры. У Чырвонай Арміі з 1939 года. Удзельнік паходу ў Заходнюю Украіну і савецка-фінлядскай вайны 1939-1940гг.  З першых дзён вайны служыў у саставе 177-й асобнай разведроты: выконваў адказныя заданні камандавання па дастаўцы па-за лініі фронту “языкоў”, дакладных каардынатаў размяшчэння агнявых кропак праціўніка. 21 верасня 1943 года сяржант І.В.Свідзінскі з групай разведчыкаў атрымаў заданне пераправіцца праз Днепр недалёка ад Кіева, каб высветліць сілы і агнявыя сродкі праціўніка. Асаблівую храбрасць Іосіф Вікенцьевіч праявіў у тыя хвіліны, калі захапілі варожы бункер. Разведчыкі завалодалі аператыўнай картай і дакументамі, якія былі дастаўлены нашаму камандаванню. Яны адыгралі важную роль у канчатковым поспеху фарсіравання Дняпра і вызвалення Кіева. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, Чырвонай Зоркі, шматлікімі медалямі. Пасля вайны жыў і працаваў у горадзе Белазёрску Брэсцкай вобласці. Яго прозвішчам названа адна з вуліц Бялынічаў. У 2010 годзе ўстаноўлены бюст на Алеі Герояў у Ліпавым гаі г. Бялынічы.

 

Асман Мусаевіч Касаеў

 

  

     Нарадзіўся 11 кастрычніка 1916 года ў ауле Хурзук Карачаеўскага раёна, Карачаева-Чэркесія. Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена ў 1965 годзе (пасмяротна). Адзін з заснавальнікаў партызанскага руху ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў Бялыніцкім раёне. У 1931 годзе скончыў школу першай ступені, у 1936 – педагагічны рабфак у горадзе Мікаян-Шахерэ. Скончыў Кіеўскае артылерыйскае вучылішча (1939). З пачатку вайны на Заходнім фронце, з жніўня 1941 года ў партызанах – камісар группы (з мая 1942), камандзір  (ліпень 1942 – люты 1944) 121-га партызанскага палка. Загінуў 18 лютага 1944 года. Пахаваны ў Магілёве. Яго прозвішча было прысвоена 121-му партызанскаму палку, а вёска Сярмяжанка Бялыніцкага раёна перайменавана ў Асман-Касаева. Прозвішча Асмана Мусаевіча Касаева носяць вуліцы ў Магілёве, Чаркеску, Карачаеўску. У вёсцы Вугольшчына ўстаноўлены помнік, а таксама ў Ліпавым гаі г. Бялынічы ўстаноўлены яго бюст на Алеі Герояў.

 

Кітаеў Мікалай Трафімавіч

 

     Нарадзіўся 22 лістапада 1917 г. у с. Пічуга Дуброўскага раёна Валгаградскай вобласці. Скончыў сем класаў і школу ФЗН. Працаваў у ліцейным цэху Сталінградскага трактарнага завода слесарам па рамонце абсталявання. Скончыў аэраклуб, у 1938 г. – Барысаглебскую ваенна-авіяцыйную школу лётчыкаў. Удзельнік савецка-фінлянскай вайны 1939-1940 гг. На франтах Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1941 г. Быў камандзірам эскадрыллі, камандзірам 40-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка (217-я знішчальная дывізія, 4-я паветраная армія, Паўночна-Каўказскі фронт). Усяго збітых самалётаў - 24 + 5; паветраных баёў – 120; баявых вылетаў – каля 400. З 1946 года падпалкоўнік М.Т.Кітаеў жыў і працаваў у Бялынічах. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума – Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі. Памёр 24 сакавіка 2000 года. Бялыніцкі райвыканкам заснаваў стыпендыю для школьнікаў імя М.Т.Кітаева (з 2000г.) Устаноўлены бюст на Алеі Герояў у Ліпавым гаі  г. Бялынічы, яго прозвішча носіць адна з вуліц райцэнтра. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 01.05.1943 г. З 1946г. падпалкоўнік М.Т. Кітаеў жыве ў Бялынічах. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума – Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.

 

Лорчанка Леанід Дзмітрыевіч 

 

     Нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і рабочага. Закончыў 8 класаў СШ №1. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у атрад народнага апалчэння, удзельнічаў у гераічнай абароне горада. Уліўся ў падпольную групу, распаўсюджваў зводкі Саўінфармбюро, займаўся збіраннем зброі і разведвальных дадзеных аб дыслакацыі фашысцкіх войскаў для партызан, вывядзеннем з ладу гітлераўскай тэхнікі і іншымі дыверсіямі. У красавіку 1943 г. накіраваны ў 600-й партызанскі атрад. Падарваў 2 чыгуначныя масты і 1 варожы эшалон. У ліпені 1943 г. пры выхадзе з акружэння пакінуты ў групе прыкрыцця, якая каля вескі  Антонава Буда Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ўступіла ў няроўны бой. Калі закончыліся боепрыпасы, апошняй гранатай падарваў сябе і акружыўшых яго гітлераўцаў. Пахаваны ў весцы Антонава Буда Бялыніцкага раёна. На магіле збудаваны абеліск. Пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (08.05.1965). Імем Л.Д. Лорчанкі названы вуліцы ў Бялынічах і Магілёве. У музеі баявой славы СШ №2 г.Бялынічы сабраны багаты матэрыял пра жыццё і баявыя будні Л.Д.Лорчанкі. З 1981 года ў г. Бялынічы праводзіцца абласны фестываль патрыятычнай песні імя Героя Савецкага Саюза Леаніда Лорчанкі.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно