Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

25.02.22

Тыдзень беларускай мовы

  З 24 па 28 лютага у школе праходзiў тыдзень беларускай мовы. У рамках тыдня беларускай мовы былі праведзены цікавыя конкурсы, загадкі, віктарыны, рэбусы, займальныя крыжаванкі. Вучні сустракаліся з казачнымі героямі, праводзіліся турніры знаўцаў роднай мовы, выконваліся заданні па складванню прымавак і прыказак. Праводзіліся конкурсы на лепшага чытальніка твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, рабілі падарожжы па неабсяжнай Краіне Мовазнавіі.

   Закрыццё тыдня - прагляд таго, што праводзілася ў школе ў гэты час.Тыдзень прайшоў на добрым узроўні, паказаў, што вучні цікавяцца беларускай мовай, літаратурай, фальклорам, спадчынай. Рабяты актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах.

  Былі падведзены вынікі і ўручаны падзякі самым актыўным удзельнікам. Сярод удзельнікаў тыдня найбольш актыўнымі былі: Макар Аляксандр, Палякова Крысціна, Рэндава Ніна, Грамакова Таццяна, Шагаў Антон, Клімянкоў Арцём.

           Тыдзень прайшоў цікава і захапляльна.

Фотаматэрыялы

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова