Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

23.03.20

Тыдзень беларускай мовы

 

      З 16 па 22 сакавіка у школе прайшой тыдзень беларускай мовы. У рамках тыдня беларускай мовы былі праведзены цікавыя конкурсы, загадкі, віктарыны, рэбусы, займальныя крыжаванкі, вучні сустракаліся з казачнымі героямі, праводзіліся турніры знаўцаў роднай мовы, выконваліся заданні па складванню прымавак і прыказак. Праводзіліся конкурсы на лепшага чытальніка твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, рабілі падарожжы па неабсяжнай Краіне Мовазнавіі.

     Закрыццё тыдня-прагляд таго, што праводзілася ў школе ў гэты час.Тыдзень прайшоў на добрым узроўні, паказаў, што вучні цікавяцца беларускай мовай, літаратурай, фальклорам, спадчынай, актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах.

 

Фотаматэрыялы

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова