Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

22.02.20

Турнір знаўцаў роднай мовы

     З нагоды таго, што 21 лютага лічыцца Міжнародным днём роднай мовы, 22 лютага ў школе прайшла квэст - гульня "Турнір знаўцаў роднай мовы". У турніры ўдзельнічалі дзве каманды: "Разумнікі" і "Разумніцы". Астатнія вучні былі балельшчыкамі і гледачамі. Турнір пачаўся з напісання невялікай дыктоўкі пра родную мову. Вучні чыталі вершы на роднай мове, разгадвалі загадкі, загадкі - казкі, рэбусы, спаборнічалі ў конкурсах "Словы - хітруны", "Словы згубіліся", складвалі з "рассыпаных слоў" прымаўкі і прыказкі, тлумачылі іх сэнсавае значэнне. Кожны ўдзельнік мерапрыемства ўмацаваў у сваім сэрцы любоў і павагу да спадчыны, роднай мовы. Менавіта ў ёй захавана гісторыя кожнага народа, сіла і прыгажосць роднага слова.

Фотаматэрыялы

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова