Родная мова — душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ. "Родная мова, матчына мова" — так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову. Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. З гэтай нагоды ў нашай школе сярод вучняў старэйшых класаў прайшоў “Турнір знаўцаў роднай мовы”. Вучні разгадвалі крыжаванкі, рашалі рэбусы, сустракаліся з казачнымі героямі, выконвалі заданні па складванню прымавак і прыказак. Дадзенае мерапрыемства прайшло на добрым узроўні. Было відаць, што вучні цікавяцца роднай мовай, літаратурай, фальклорам, спадчынай.


